29 красавiка 2024, панядзелак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўтавакзале «Цэнтральны» ў Менску адкрылі «Макдональдс»

10
На аўтавакзале «Цэнтральны» ў Менску адкрылі «Макдональдс»

Гэта – восьмая рэстарацыя сеткі ў беларускай сталіцы.

Сёння ў гандлёвым цэнтра «Галілеа» пачала працу рэстарацыя хуткага харчавання «Макдональдс». Яна знаходзіцца на першым паверсе, побач з выхадам да аўтавакзала «Цэнтральны». Столікі для наведвальнікаў будуць стаяць прама ў холе. Адначасова за імі зможа размясціцца 157 чалавек.

Для зручнасці наведвальнікаў, рэстарацыя будзе працаваць з 7 раніцы да 2 гадзін ночы.

Новы «Макдональдс» стаў ужо 8 у Менску. Акрамя сталіцы, адна рэстарацыя хуткага харчавання працуе ў Віцебску. Першая рэстарацыя сеткі ў нашай краіне была адкрытая ў снежні 1996 года. А сама Беларусь стала сотай краінай у свеце, куды прыйшоў міжнародны брэнд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках