29 красавiка 2024, панядзелак, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пачаліся вайсковыя вучэнні з удзелам NATO

У Грузіі пачаліся вайсковыя вучэнні з удзелам NATO

Разам з грузінскімі вайскоўцамі ў вучэннях бяруць удзел да 220 марскіх пяхотнікаў ЗША, а таксама прадстаўнікі войскаў Румыніі, Балгарыі, Латвіі і Літвы.

У Грузіі пачаліся вайсковыя вучэнні Agile Spirit з удзелам пяці краін-чальцоў NATO. Пра гэта паведамляе рэсурс "Новости Грузия".

"Разам з грузінскімі вайскоўцамі ў вучэннях бяруць удзел да 220 марскіх пяхотнікаў ЗША, а таксама прадстаўнікі войскаў Румыніі, Балгарыі, Латвіі і Літвы. Вучэнні былі распрацаваны ў рамках пакета захадаў Грузія-NATO", - гаворыцца ў паведамленні.

Вучэнні стартавалі на вайсковай базе ў Вазіані, размешчанай у 25 км ад Тбілісі.

Нагадаем, Грузія ўзяла курс на супрацоўніцтва з Захадам і стала чальцом праграмы NATO "Партнёрства дзеля міру" ў 1994 годзе. Пасля "рэвалюцыі ружаў" з 2004 года супрацоўніцтва Грузіі і NATO стала больш інтэнсіўным.

Падчас саміту NATO ва Уэльсе, які прайшоў 4-5 верасня 2014 года, быў зацверджаны пакет захадаў, якія садзейнічаюць Грузіі ў яе імкненні да сяброўства ў Альянсе. У рамках пакета прадугледжанае адкрыццё ў Грузіі трэніровачнага цэнтра, дзе будуць праходзіць падрыхтоўку вайскоўцы Альянсу і краін-партнёраў NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках