29 красавiка 2024, панядзелак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» склаў «чорную сотню» лабістаў «расейскага свету»

6

Арганізацыя «Малады Фронт» сабрала на сваім сайце звесткі пра «сто агменяў крамлёўскай агрэсіі» ў Беларусі. І, як адзначаецца на сайце, гэты спіс застаецца адкрытым.

«У той час, калі ва Украіне пасля «Майдана» расейская агрэсія перайшла ў адкрытую ваенную форму, у Беларусі акупацыя ўсё яшчэ прадаўжаецца праз дзейнасць незлічоных як афіцыйна зарэгістраваных, так і нелегальных прарасейскіх арганізацый», - пішуць маладафронтаўцы.

Як адзначаюць актывісты, «чорнай сотняй» сто гадоў таму называлі атрады расейскай манархічнай чэрні, якая дзеля абароны імперыі праз пагромы і гвалт распраўляліся з іншародцамі ды іншаверцамі».

Сустаршыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч заявіў «Радыё Свабода», што арганізацыі, якія ўвайшлі ў «чорны спіс», рыхтуюць «здачу Беларусі Расейскай Федэрацыі»:

- Гэты спіс быў сфармаваны на падставе адкрытых крыніц, той інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце самімі гэтымі чорнасоценскімі арганізацыямі, і звестак, якія ўжо былі ў многіх артыкулах незалежных СМІ. Што тычыцца паўнаты гэтага спісу, то магчыма, што ён - толькі вяршыня айсберга, толькі тое, што на ўвазе. Зразумела, што ў Беларусі значна больш арганізацый, якія рыхтуюць акупацыю Беларусі Расеяй. Яны размеркаваныя раўнамерна ва ўсёй Беларусі, асаблівай розніцы ў рэгіёнах няма, можна сказаць, што ў гэтым сэнсе ўся Беларусь - гэта суцэльны паўвостраў Крым. І мы заклікаем усіх неабыякавых грамадзян звяртаць увагу на такія арганізацыі, здабываць інфармацыю пра іх. З нашага боку далей будзе цэлы комплекс захадаў са зваротам у дзяржаўныя структуры з патрабаваннем спыніць дзейнасць такіх устаноў і арганізацый, якія, парушаючы Канстытуцыю Беларусі, заяўляюць аб тым, што Беларусь - не самастойная дзяржава, а сатэліт Расеі.

У спісе згаданыя такія арганізацыі, як «Русь Маладая» (Румол), Усерасейская арганізацыя «Баявое брацтва», Вайскова-патрыятычны клуб «Казачы спас», «Еўразійскі грамадзянскі саюз», «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», «Праваслаўны казачы вайскова - патрыятычны клуб» з Оршы, абшчыны НБП і РНА і многія іншыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках