29 красавiка 2024, панядзелак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За кірылічны дамен реклама.бел прапанавалі 233 мільёны рублёў

3

8 ліпеня скончыўся трэці дабрачынны аўкцыён прэміум-даменаў у кірылічнай зоне .БЕЛ. Карыстальнікі разыгралі 190 даменных імёнаў.

Самымі дарагімі лотамі сталі дамены реклама.бел, таксі.бел і подарок.бел. Максімальная стаўка склала 233,1 млн рублёў за дамен реклама.бел. Дамены таксі.бел і подарок.бел набралі па 55,6 млн і 33,2 млн рублёў адпаведна, паведамляе БелаПАН.

Агульная сума ставак – 763,145 млн рублёў, паведамляе Hoster.by.

Сабраныя на аўкцыёне сродкі за выключэннем стандартнага кошту рэгістрацыі даменнага імя будуць пералічаныя ў тры дзіцячыя дамы - Дзівінскі дзіцячы дом (в. Дзівін, Берасцейская вобласць), Асіповіцкую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат (г. Асіповічы, Магілёўская вобласць) і Бярэзінскі раённы сацыяльна - педагагічны цэнтр (г. Беразіно, Менская вобласць).

Наступны аўкцыён прэміум-даменаў стартуе 27 ліпеня а 12:00 на сайце auction.cctld.by.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках