29 красавiка 2024, панядзелак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Сябар Пуціна хоча купіць чыгунку Грэцыі і порт у Салоніках

9
Rzeczpospolita: Сябар Пуціна хоча купіць чыгунку Грэцыі і порт у Салоніках
ФОТА: BLOOMBERG

Сябар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і дырэктар Расейскай чыгункі Уладзімір Якунін хоча купіць частку транспартнай інфраструктуры Грэцыі.

Прынамсі, ён пацвердзіў, што "РЧ" удзельнічае ў тэндэры на прыватызацыю чыгуначнага аператара Trainose, а таксама кампаніі Rosco, якая займаецца грузавымі перавозкамі. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на словы Якуніна. Ён пацвердзіў, што не збіраецца адмаўляцца ад куплі грэцкіх актываў "незалежна ад сітуацыі". Акрамя чыгуначных кампаній, расейскі мільярдэр таксама хоча ўзяць удзел у тэндэры на продаж марскога порта ў Салоніках.

З ягоных слоў, расейскі бок гатовы ўзяць удзел у прыватызацыі ў Грэцыі і гэтаму не перашкодзіць нават крызіс, ад якога пакутуе эканоміка паўднёва-еўрапейскай краіны. Ён таксама перакананы, што Грэцыя не выйдзе з еўразоны, а дамоўленасць з крэдыторамі будзе дасягнутая ўжо ў найбліжэйшы час. На ягоную думку, калі б ЕЗ быў настроены адабраць у Афінаў агульную еўрапейскую валюту, то ён бы гэта ўжо даўно зрабіў і вярнуў сабе пазычаныя грошы. Расейскі мільярдэр Уладзімір Янукін трапіў у "чорны спіс" санкцый ЕЗ і ЗША, якія былі ўведзеныя супраць Расеі праз ваенную агрэсію супраць Украіны. Відавочна, ён спрабуе папоўніць свае актывы за кошт саслабелай эканамічна Грэцыі, якой ЕЗ даў пяць дзён на дасягненне пагаднення з крэдыторамі.

1 ліпеня Міжнародны валютны фонд афіцыйна пацвердзіў, што Грэцыя не выплаціла ў тэрмін 1,6 млрд еўраў. Пратэрмінаваны плацеж у МВФ эквівалентны дэфолту. Пасля гэтага, 5 ліпеня, быў прызначаны рэферэндум у Грэцыі, на якім 61,29% грамадзян выказаліся супраць умоў пагаднення з крэдыторамі аб грэцкай запазычанасці. Такі вынік аб'явіла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыйнай рэформы Грэцыі пасля апрацоўкі бюлетэняў з 93% участкаў. Умовы, прапанаваныя крэдыторамі, падтрымалі 38,71% тых, хто прагаласаваў. У адказ прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заявіў, што цяпер выхад Грэцыі з еўразоны фактычна немінучы. Разам з тым кіраўніца МВФ Крысцін Лагард заявіла, што фонд прадаўжае ўважліва адсочваць сітуацыю ў Грэцыі пасля рэферэндуму і гатовы дапамагчы, калі атрымае адпаведны запыт, аднак затым адмовіўся ад далейшага фінансавання Грэцыі.

Пераклад на беларускую: zn.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках