29 красавiка 2024, панядзелак, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ заблакавала рэзалюцыю Рады бяспекі ААН аб генацыдзе ў Срэбраніцы

7
РФ заблакавала рэзалюцыю Рады бяспекі ААН аб генацыдзе ў Срэбраніцы

Расейская старана скарысталася сваім правам вета, і адмаўляецца разглядаць масавае забойства амаль 8 тысяч мусульман за генацыд.

Расея наклала вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН аб асуджэнні калатнечы ў югаслаўскім горадзе Срэбраніца ў 1995 годзе.

Вялікабрытанія ўнесла на разгляд гэтую рэзалюцыю, нягледзячы на пратэст Расеі ды Кітая, паведамляе BBC.

Пасля пасяджэння Рады бяспекі сталы прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што прыняцце праекта рэзалюцыі аб Срэбраніцы абвастрыла б сітуацыю на Балканах.

Як вядома, у пачатку лета 1995 сербскі генерал Ратка Младзіч пачаў буйнамаштабны наступ на Срэбраніцу. 11 ліпеня горад здаўся.

Паводле ацэнак Міжнароднага суда ААН, пасля захопу горада былі забітыя амаль восем тысяч мусульман.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках