2 траўня 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бранскам знойдзеная ўнікальная пліта з гербам «Пагоня»

26

Гістарычны артэфакт, знойдзены ў Свенскім манастыры, нагадаў пра знаходжанне Бранскіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Белая каменная пліта з гербам «Пагоня» выяўленая падчас рэстаўрацыйных работ. Знаходка можа датавацца XIV-XV стагоддзем і не падобная ні аднаго з найперш выяўленых помнікаў сярэднявечча. У тыя далёкія стагоддзя Бранская зямля ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, аднак да гэтага дня падобных артэфактаў таго часу яшчэ не знаходзілі.

Навуковы свет ужо прызнаў унікальнасць гістарычнай знаходкі, паведамляе тэлекампанія «Бранск».

Даклад супрацоўніка Бранскага краязнаўчага музея Святланы Нікулінай «Сценная пліта з выявай герба "Пагоня" са Свенскага Свята-Успенскага манастыра» быў прэзентаваны на міжнароднай канферэнцыі «Пытанні эпіграфікі», якая адбылася ў траўні.

Свенскі манастыр знаходзіцца на беразе ракі Дзісна, у чатырох кіламетрах ад Бранска. Ён быў заснаваны чарнігаўскім князем Раманам у 1288 годзе.

Бранск з 13 стагоддзя ўваходзіў у склад Смаленскага княства і быў цесна звязаны з беларускімі землямі. У 1356 году горад і тэрыторыя, якая яго атачала ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на тое, што ў 1500 годзе Бранск быў акупаваны маскоўскімі войскамі, спрэчкі за ўладанне вяліся паміж дзвюма дзяржавамі яшчэ на працягу паўтара стагоддзяў. Горад згадваўся практычна ва ўсіх мірных дамовах, якімі заканчваліся частыя войны паміж Літвой і Масквой. У 1607 маскоўскія войскі спалілі горад, каб ён не дастаўся казакам і ліцвінам.

Паводле даследаванняў этнографаў, сельскія жыхары наваколля Бранска да сярэдзіны мінулага стагоддзя размаўлялі на беларускай альбо на змяшанай беларуска-ўкраінскай гаворцы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках