3 траўня 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Потэр адсвяткаваў дзень нараджэння разам са сваёй стваральніцай

4
Гары Потэр адсвяткаваў дзень нараджэння разам са сваёй стваральніцай
Джаан Роўлінг

Пісьменніцы Джаан Роўлінг 31 ліпеня споўнілася 50 гадоў. Аднак разам з ёй у гэты дзень свой юбілей святкуе і самы папулярны створаны ёю літаратурны персанаж.

Гары Потэру спаўняецца 35 гадоў, піша gazeta.ru.

Дзень нараджэння Потэра вылічылі фанаты кнігі - пра тое, што дзіця чараўнікоў Лілі і Джэймса Потэраў было народжанае 31 ліпеня, было вядома з сямі кніжак пра прыгоды вучняў школы вядзьмарства і чараўніцтва Хогвартс. Таксама ў кнігах ёсць згадка пра тое, што ў кастрычніку 1992 Гары было 12 гадоў.

У ліпені мінулага года Роўлінг апублікавала аповед пра дарослага Потэра, які наведаў фінальны матч чэмпіянату свету ў квідышы ў 2014 годзе. У аповедзе Гары Потэру 34 гады, і ён абзавёўся новымі шнарамі і жыццёвымі цяжкасцямі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках