27 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад экстранай пасадкай турэцкі самалёт скінуў паліва каля Гародні

22

Падчас авіярэйсу Стамбул-Сан-Францыска турэцкіх авіяліній 30 ліпеня пілотам паступіла інфармацыя аб магчымым тэракце.

Паводле інструкцый самалёт запытаў экстранную пасадку ў Варшаве і скінуў лішняе паліва. Наўпрост над Гарадзенскай вобласцю, недалёка ад Гародні, паведамляе 015.by.

Інфармацыю пра пасадку «Боінга-777» пацвердзілі журналістам tvn24.pl у аэрапорце.

- Самалёт прызямліўся блізу 15.00 - капітан паведаміў аб неабходнай аварыйнай пасадцы. Нічога больш я пакуль не магу сказаць, - адзначыў Мікалай Карпінскі, прадстаўнік польскага аэранавігацыйнага абслугоўвання.

Што стала прычынай аварыйнай пасадкі?

- Мы ведаем, што толькі перад пасадкай самалётаў, самы важны чалавек у дзяржаве, аховы працы, атрымаў тэкставае паведамленне з цэнтрам гарантавання бяспекі ўрада для аварыйнай пасадкі самалёта авіякампаніі Turkish Airlines. Экіпаж пайшоў на пасадку праз неабходнасць знайсці невядомы аб'ект. Згодна з SMS-паведамленнем, самалёт мог выбухнуць. Гэта азначае, што самалёт павінен быў прызямліцца. Пасля праверкі на ўзлётнай паласе, выявілася, яны знайшлі мабільны тэлефон, які не належыць ніводнаму з пасажыраў. Магчыма ён застаўся пасля папярэдняга палёту, - распавёў польскі журналіст.

Сама аперацыя ў экстранай пасадцы і наступнай праверцы пасажыраў і самалёта заняла амаль дзве гадзіны. У ёй узялі ўдзел амаль 200 супрацоўнікаў варшаўскага аэрапорта, пажарных, памежнікаў, паліцэйскіх і службы бяспекі. Пасля праверкі была прынятая пастанова аднавіць палёт.

Як паведамляе сайт «Цэнтр транспартных стратэгій», паколькі самалёт ляцеў са Стамбула ў Сан-Францыска, на борце была вялікая колькасць паліва. Яго прыйшлося скідаць у паветры перад пасадкай. Гэты момант захаваў польскі фатограф Karol Prokopiuk.

Сайт By24.org паведамляе, што паліва было скінутае над заходняй вобласцю Беларусі: «Пра тое, на якія менавіта раёны Беларусі патрапіла злітае з турэцкага авіялайнера паліва, пакуль не паведамляецца. Вядома, што авіяцыйная газа не з'яўляецца смяротна таксічнай, аднак пры кантакце са скурай або органамі дыхання яна можа выклікаць розныя захворванні. Акрамя таго, такі зліў паліва мог нанесці шкоду пасевам сельскагаспадарчых культур і лясных масіваў у нашай краіне».

015.by праверыў маршрут «Боінга 777» турэцкіх авіяліній і даведаўся, што імклівая змена курсу адбылася над Гарадзенскай вобласцю - практычна каля Гародні. Імаверна, адразу пасля змены курсу і было скінутае паліва.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках