17 красавiка 2024, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Начныя ваўкі» зноў прыехалі на беларуска-польскую мяжу

6
«Начныя ваўкі» зноў прыехалі на беларуска-польскую мяжу

Расейскія байкеры ў Берасце прыехалі яшчэ 9 жніўня, каб сустрэць першую групу матацыклістаў з Еўропы.

"Сёння мы чакаем славакаў і палякаў. Чакаецца некалькі груп. Сёння запланаваны візіт у консульства і наведванне Берасцейскай крэпасці", - распавёў tut.by кіраўнік аддзелу "Дарогі Перамогі" мотаклуба "Начныя Ваўкі" Андрэй Баброўскі, які таксама сустракаў гасцей на выездзе з пункта пропуску.

Са слоў суразмоўцы, еўрапейскія ўдзельнікі прабегу - гэта "сябры, якія дапамагалі "Начным ваўкам" з арганізацыяй травеньскага мотапрабегу ў Берлін".

З Берасця калона выедзе 11 жніўня ў Менск. Затым матацыклісты пройдуць у Растоў-на-Доне. Там яны далучацца да іншых удзельнікаў мотапрабегу. Скончыцца акцыя ў акупаваным Расеяй Севастопалі.

Нагадаем, напярэдадні 9 траўня байкеры наведалі Беларусь, дзе былі сустрэтыя чыноўнікамі ды іншымі афіцыйнымі асобамі. З Менска яны накіраваліся ў Берасце, адкуль збіраліся працягнуць свой шлях у краіны ЕЗ. Польшча і Літва адмовіліся ўпусціць "начных ваўкоў" на сваю тэрыторыю. Прапагандысцкая акцыя пуцінскіх байкераў выклікала пратэст і ў Беларусі. Актывісты правялі перформансы з патрабаваннем адмяніць мотапрабег каля Кургана славы і расейскай амбасады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках