14 траўня 2024, aўторак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк: Вяртанне Ірана на нафтавы рынак знізіць кошт нафты на $10

Сусветны банк: Вяртанне Ірана на нафтавы рынак знізіць кошт нафты на $10

Зняцце санкцый з Тэгерана значна паўплывае на сусветны нафтавы рынак ды іранскую эканоміку.

Поўнае вяртанне Ірана на сусветны рынак прычыніцца да падзення кошту нафты на $10 за барэль у наступным годзе. Да такой высновы прыйшлі ў дакладзе экспэрты Сусветнага банка, піша "Лiга.нет".

"Гэтак жа, як ўзмацненне жорсткасці санкцый ў 2012 годзе прычынілася да значнага зніжэння экспарту іранскай нафты і двух гадоў падзення эканомікі, мы чакаем, што скасаванне санкцый падвысіць экспарт і ажывіць эканоміку (Ірана)", - сказаў Шанта Дэвараджан, галоўны эканаміст Сусветнага банка Блізкага ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

На іх думку, зняцце санкцый таксама прычыніцца да росту іранскай эканомікі на 5% у 2016 замест прагназаваных 3% у гэтым годзе. Вялікабрытанія, Кітай, Індыя, Турцыя і Сірыя здабудуць ад росту аб'ёмаў гандлю з Іранам. Інвестыцыі ў гэтую ісламскую рэспубліку могуць дасягнуць $3 млрд.

Нагадаем, 10 жніўня каціроўкі WTI знізіліся да $43,85 за барэль, Brent - да $48,52 за барэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках