26 красавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень нараджэння Мікалая Статкевіча

94
Дзень нараджэння Мікалая Статкевіча
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Палітвязню Мікалаю Статкевічу - 59 гадоў.

Свой дзень нараджэння былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі пяты год запар сустракае за кратамі. Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, распавяла charter97.org пра варункі ўтрымання свайго мужа, пра важнасць падтрымкі вязняў рэжыму і пра акцыю салідарнасці, якая пачалася напярэдадні.

«Мікалай правёў 3,5 гады ў крытай турме - гэта значыць, у абсалютна ізаляванай прасторы, у «адзіночцы», - нагадала яна. - Ён мае патрэбу ў падтрымцы з волі. Пагатоў у падтрымцы, выказанай з любоўю - я маю на ўвазе акцыю «Неба для Статкевіча» і прыгожыя фатаграфіі з відамі на неба і прыроду. Нават калі ён іх не ўбачыць цяпер, калі-небудзь ён зможа гэта ўбачыць.

Гэта важна не толькі для яго і для мяне, але і для тых, хто трымае яго ў няволі. Калі пра палітвязняў не кажуць - ва ўлады выслабаняюцца рукі. А калі ёсць грамадская думка, ёсць падтрымка - гэта важна не толькі для чалавека ў зняволенні, не толькі падтрымлівае ягоны дух, але гэта яшчэ і сігнал для тых, хто мяркуе, што трымае іхнюю будучыню ў сваіх руках.

Нельга забываць, што і Мікалай Дзядок цяпер знаходзіцца ў турме, у памяшканні камернага тыпу. Арцём Пракапенка, і Юры Рубцоў надоечы сустрэлі дзень народзінаў за кратамі, Ігар Аліневіч хутка адзначыць дзень нараджэння. Гэтая акцыя, гэтая салідарнасць важныя і для іх».

Марына Адамовіч назвала нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасці вызвалення Мікалая Статкевіча спробай торгу напярэдадні «выбараў».

«Я ніколі гэтыя словы Лукашэнкі не абмяркоўвала, не прымала іх блізка да сэрца, - сказала яна. - Я паверу ў гэта толькі тады, калі Мікалай зноў будзе на волі, калі я яго вярну. А так - гэта дыктатар чарговы раз «кідае костку», валаводзіць, спрабуе таргавацца... Гэта брыдка і не вартае абмеркавання».

***

Мікалай Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна Менскай вобласці. Скончыў Менскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (МВІЗРВ) СПА. Абараніў кандыдацкую дысертацыю і выкладаў у МВІЗРВ. Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу. 20 жніўня 1991 года публічна выступіў супраць путчу ў Маскве. Тады ж абвясціў аб Беларускага згуртавання вайскоўцаў.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у 2010 годзе. Яго арыштавалі пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч ды сябры іхніх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ў варунках узмоцненага рэжыму. У 2012 годзе варункі адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія. Яго перавялі з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня 2015 года. Мікалая Статкевіча на некаторы час вярнулі ў калонію, аднак новы суд зноў адправіў палітыка ў Магілёўскую турму.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках