2 траўня 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША панізілі прагноз кошту нафты

3
ЗША панізілі прагноз кошту нафты

Прагноз пагоршаны на 6 і 8 даляраў за барэль у параўнанні з папярэдняй справаздачай.

Кошт паўночнаморскай нафты маркі Brent у 2015 годзе складзе 54,4 даляра за барэль, а да 2016 года вырасце да 59,42 даляра за барэль. Пра гэта гаворыцца ў кароткатэрміновым прагнозе Управа энэргетычнай інфармацыі Мінэнерга ЗША (EIA), паведамляе «Дождж».

Прагноз пагоршаны на 6 і 8 даляраў за барэль у параўнанні з папярэдняй справаздачай.

Сярэдні кошт нафты маркі WestTexas Intermediate (WTI), на думку EIA, складзе 49,62 даляра за барэль у 2015 годзе і павялічыцца да 2016 года да 54,42 даляра.

Пагаршэнне прагнозаў EIA тлумачыць здыманнем санкцый з Ірана.

Улады Ірана і «шасцёрка» міжнародных перагаворшчыкаў у ліпені дасягнулі пагаднення аб урэгуляванні шматгадовай праблемы іранскага атама. Рада бяспекі ААН 20 ліпеня аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб іранскай ядзернай праграме. Цяпер павінна рушыць услед згода кангрэсу ЗША.

«Калі пагадненне рэалізуецца і зняцце санкцый адбудзецца, гэта прывядзе да дадатковых паставак іранскай нафты на сусветны рынак... Гэты прагноз прадугледжвае, што зняцце санкцый адбудзецца ў 2016 годзе, спрыяючы сярэднегадавым прыросту іранскай здабычы нафты на 0,3 мільёна барэляў за дзень з 2015 да 2016 года, прычым вялікая частка павелічэння будзе ў другой палове 2016», - адзначаецца ў паведамленні.

Міністэрства таксама пагоршыла прагноз здабычы нафты ў ЗША. Сярэдні аб'ём здабычы ў 2015 годзе, як чакаецца, складзе 9,36 мільёна барэляў за дзень, у 2016 годзе - 8,96 мільёна барэляў. Раней установа прагназавала здабычу на ўзроўні 9,47 мільёна барэляў за дзень і 9,32 мільёна барэляў за дзень у 2015 і 2016 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках