20 красавiка 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» заклікаў прызнаць арыштаваных графіцістаў палітвязнямі

3
«Малады Фронт» заклікаў прызнаць арыштаваных графіцістаў палітвязнямі

Актывісты таксама патрабуюць ад сілавых структур Беларусі неадкладна вызваліць чарговых палітычных закладнікаў.

13 жніўня стала вядома пра затрыманне некалькіх актывістаў, якіх падазраюць у нанясенні на сцены серыі патрыятычных графіці. Ім пагражае да 6 гадоў турмы.

"Малады фронт" у заяве, размешчанай на сайце арганізацыі, звяртае ўвагу ў сваёй заяве, што "карныя структуры беларускага рэжыму ўбачылі злачынствы ў патрыятычных надпісах, якія не толькі не нясуць ніякіх экстрэмісцкіх ідэй, але наадварот - графіці маюць антытаталітарную сімволіку, асуджаюць камунізм і фашызм".

Маладафронтаўцы падкрэсліваюць, што многія пад'езды дамоў і пераходы зафарбаваныя фашысцкімі крыжамі, але ў Беларусі затрымліваюць не неанацыстаў, якія малююць свастыку, а затрымліваюць тых актывістаў, якія сваёй творчасцю выступаюць супраць усялякіх праяў фашызму.

"Гэтым самым беларускі рэжым чарговым разам дэманструе сваю злачынную прафашыстоўскую сутнасць", - гаворыцца ў заяве.

"Малады Фронт" заклікае праваабаронцаў і ўсе дэмакратычныя арганізацыі Беларусі ўзяць адпаведныя звароты і прызнаць затрыманых актывістаў палітвязнямі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках