11 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Горадняй загарэлася поле - дым бачыў увесь горад

17 жніўня а 16 гадзіне пад Горадняй загарэлася іржышча.

Як піша газета «Вечерний Гродно», здарэнне адбылося каля Румлёўскага лесапарку.

Паведамляецца, што агонь рухаўся на Солы і лесапарк Румлёва. Змагацца з пажарам прыбыло дзве машыны выратавальнікаў і ляснікі. Яны аператыўна ліквідавалі агонь.

Фота: s13.ru

Пакуль невядома, адбылося ўзгаранне або хто знарок падпаліў поле. Абставіны гэтага здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках