26 красавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка расейскага вайскоўца: «У Баранавічах будзе стаяць наш полк»

34
Жонка расейскага вайскоўца: «У Баранавічах будзе стаяць наш полк»
АНАСТАСІЯ З МУЖАМ

Расейка ў сацсецях цікавіцца ў жыхароў Баранавічаў аб умовах жыцця ў горадзе.

У адной з баранавіцкіх груп у «Вконтакте» з'явіўся запіс ад расейкі Анастасіі Алёхінай - тая пытаецца чытачоў аб умовах жыцця ў горадзе, пра дзіцячыя садкі.

Прычына яе цікавасці ў тым, што яе мужу-авіятэхніку з Курска прапанавалі перавесціся служыць у Баранавічы ў расейскі авіяполк.

У перапісцы з журналістам «Нашай Нiвы» жанчына распавяла пра меркаваны пераезд падрабязней.

«Ідзе набор у расейскі полк, хутчэй за ўсё ён будзе ў Баранавічах, - напісала Анастасія. - Мужу прапанавалі ехаць туды служыць. Праўда, пакуль нам нічога не патлумачылі, сказалі ж толькі ўчора».

Жанчыну цікавяць жыллё ў горадзе, кошты і перспектывы працаўладкавання для жанчын з расейскім грамадзянствам.

«У нас тут (у Курску) проста усё ўладкована: і праца ёсць, і жыллё, і машына. Вагаемся, ці варта пераязджаць», - падзялілася Анастасія.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю заяўляў, што расейская вайсковая прысутнасць у Беларусі нязначная.

«На нашай тэрыторыі дзве абсалютна мірныя вайсковыя базы. База ў Баранавічах - там напэўна тры чвэрці нашых людзей служаць. База ў Ганцавічах - можна сказаць інжынерная высокатэхналагічная станцыя, якая вядзе кантроль за пускам ракет. Яны могуць атакаваць Украіну? Не. Самалёты я ў іх прасіў: «Дайце ці прадайце «за бясцэнак» дзесятак самалётаў. Чэмпіянат свету мне трэба ў плане бяспекі забяспечыць. Яны сказалі, што могуць тры самалёты даць. Я кажу: «Добра, адзін ваш лётчык і два нашых». Я не ведаю, нясуць яны зараз дзяжурства ці не. Па-мойму, іх паменшала сёння. Самалётаў расейскіх ў нас тут няма».

У той жа час планы размяшчэння ў Баранавічах расейскага авіяпалка агучваліся яшчэ ў 2013 годзе. Тады Сяргей Шайгу, знаходзячыся з візітам у Менску, заявіў аб намеры Расеі стварыць у Беларусі авіябазу да 2015 года. Ішла гаворка аб размяшчэнні там 24 знішчальнікаў.

Відавочна, расейцы не адступаюць ад плана.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках