26 красавiка 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзенага эстонскага паліцэйскага ў Расеі прысудзілі да 15 гадоў

5
Выкрадзенага эстонскага паліцэйскага ў Расеі прысудзілі да 15 гадоў
Эстан Кохвер у судзе
ФОТА: SCANPIX

Эстонія разглядае судовы працэс над супрацоўнікам сваёй паліцыі як фарс і мае намер дамагацца ягонага вызвалення.

Пскоўскі абласны суд прысудзіў супрацоўніка паліцыі бяспекі Эстана Кохвера да 15 гадоў зняволення "за шпіянаж". Акрамя таго, суд даў яму штраф 100 тысяч рублёў (блізу 1,5 тысячы даляраў).

Кохвер быў выкрадзены супрацоўнікамі ФСБ 5 верасня 2014 года на эстонска-расейскай мяжы. Яму інкрымінуюць шпіянаж, кантрабанду зброі і г.д. піша zn.ua.

Прэм'ер-міністр Эстоніі Тааві Рыйвас так пракаментаваў судовы прысуд Кохверу: "Выкраданне Федэральнай службай бяспекі РФ Эстана Кохвера з тэрыторыі Эстоніі і наступнае ягонае ўтрыманне ў Расеі было незаконным з самага пачатку".

Прэм'ер падкрэсліў, што "Эстонія Падтрымлівае Эстана Кохвера, і яе міністэрствы зробяць усё для таго, каб Расея яго вызваліла".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках