6 траўня 2024, панядзелак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Мазынскі зняў фільм пра Кастуся Каліноўскага

3

Пакуль аўтары стужкі спыніліся на назве «Каліноўскі: апошнія дні. Спроба рэканструкцыі».

Рэжысёр Валер Мазынскі закончыў здымкі фільма пра Кастуся Каліноўскага. Неўзабаве прэм'ера пройдзе на тэлеканале «Белсат».

Сцэнар напісаў гісторык Дзмітрый Кузменка. Пакуль аўтары стужкі спыніліся на назве «Каліноўскі: апошнія дні. Спроба рэканструкцыі», першапачаткова хацелі назваць «Галоўны вязень «дамініканцаў».

Ролю Каліноўскага выконвае актор Купалаўскага тэатра Раман Падаляка. Асноўнай здымачнай пляцоўкай стаў манастыр у Барунах (Ашмянскі раён).

Дзеянне фільма пераносіцца з рэпетыцыі актораў, якія ў нашыя дні на сцэне рэканструююць падзеі з удзелам Каліноўскага, у часы, калі жыў сам герой, а менавіта ў апошнія дні ягонага жыцця.

Працягласць стужкі амаль 40 хвілін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках