11 траўня 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія рэжысёры выступілі ў абарону Алега Сянцова

Расейскія рэжысёры выступілі ў абарону Алега Сянцова
Алег Сянцоў

Звароты рэжысёраў апублікаваныя ў суботу, 22 жніўня.

Расейскія рэжысёры Аляксей Герман-малодшы, Уладзімір Кот, Аляксей Фядорчанка, Уладзімір Мірзоеў, Аляксандр Сакураў, Павел Бардзін і Аскольд Кураў выступілі ў абарону Алега Сянцова і Аляксандр Кольчанка. Звароты рэжысёраў апублікаваныя ў суботу, 22 жніўня, на сайце часопіса "Сноб", піша Deutsche Welle.

"Руйнуецца жыццё, надзеі, цэлы свет чалавека, мастака, рэжысёра. Мы звыкаем да жорсткасці, да крыві, стану ўнутранай вайны. У нас заглушаецца гуманізм, які шмат для каго быў якарам нашага вельмі супярэчлівага жыцця", - падае выданне словы Аляксея Германа-малодшага .

"Высокадакладныя рэпрэсіі"

На думку Уладзіміра Мірзоева, "разумная частка чалавецтва добра разумее, што адбываецца: справа сфальшаваная, яна мае толькі палітычны сэнс. Гэта запалохванне, спроба паказаць, што кожны - не важна, рэжысёр або чалавек іншай прафесіі - можа быць пасаджаны на 23 гады, як які-небудзь страшэнны забойца". Ён мяркуе, што справу супраць Сянцова і Кольчанкі можна назваць высокадакладнымі рэпрэсіямі. Аскольд Кураў нагадаў, што ўжо больш за год здымае фільм "Вызваліць Алега Сянцова". Кураў выказаў спадзяванне, што стужка здолее прывабіць увагу да працэсу.

Раней, 19 жніўня, дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прызначыць Алегу Сянцова пакаранне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Для крымскага антыфашыста Аляксандра Кольчанкі, справа якога разглядаецца адначасова са справай Сянцова, дзяржаўны абвінаваўца запытаў 12 гадоў калоніі. Абвяшчэнне прысуду адбудзецца 25 жніўня.

Абвінавачваюцца ў тэрарызме

Украінец Алег Сянцоў быў выкрадзены расейскімі вайскоўцамі ў траўні мінулага года. ФСБ абвінавачвае яго ў стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраўніцтве ёй, падрыхтоўцы і ўчыненні тэракту, незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама спробе набыць выбуховыя прылады. Паводле версіі следства, Сянцоў стварыў тэрарыстычную супольнасць, якая з'яўлялася філіяй забароненага ў Расеі "Правага сэктара". Кольчанка абвінавачваецца ва ўчыненні тэракту і ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай супольнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках