3 траўня 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адмоўнае сальда замежнага гандлю дасягнула $2,7 мільярда

2
У Менску адмоўнае сальда замежнага гандлю дасягнула $2,7 мільярда

У Менску ў першым паўгоддзі адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі дасягнула 2 млрд 645 млн даляраў.

Пра гэта паведамілі ў Камітэце эканомікі Мінгарвыканкама, піша БелаПАН.

Экспарт склаў 845,8 даляраў (на 5,5% менш, чым за аналагічны леташні перыяд), імпарт - 3 млрд 490,8 млн. даляраў (на 28,3% менш).

Экспарт паслуг склаў 1 млрд 699,4 млн даляраў (на 14,7% менш), імпарт - 697,5 млн (на 39,1% менш), сальда - 1 млрд 1,8 млн даляраў.

Прадпрыемствы камунальнай і без устаноўчай падпарадкаванасці за студзень-чэрвень 2015 года вялі замежны гандаль са 187 краінамі свету, экспартныя пастаўкі - у 116 краін.

Асноўным рынкам збыту прадукцыі прадпрыемстваў па-ранейшаму застаецца Расейская Федэрацыя (удзельная вага - 61,6%). Экспарт на рынак РФ ажыццяўлялі 1738 з 2508 прадпрыемстваў - экспарцёраў Менска па 752 таварных пазіцыях на 520,9 млн даляраў (на 8,7% менш). Сальда склалася адмоўнае - 904,3 млн даляраў.

Таксама да асноўных рынкаў можна аднесці Латвію і Украіну (удзельная вага 11,4% і 8% адпаведна).

У студзені-чэрвені геаграфія паставак пашырылася за кошт Балівіі (пастаўка на 735 тыс даляраў ЗША друкаваных машын СЗАТ "ФлексаФорс").

Значна павялічыліся экспартныя пастаўкі ў Анголу (у 117,8 раза), Нігерыю (у 47,8 раза), Уганду (11,5), Швецыю (у 10,2 раза), Парагвай (у 12,3 раза), Уругвай ( 48 разоў), Чылі (у 20 разоў).

За студзень-чэрвені 2015 216 імпарцёраў Менска арганізавалі экспартныя пастаўкі на 11,6 млн даляраў ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках