Паўднёвая Карэя паведаміла пра ўзмацненне вайсковай актыўнасці КНДР
3- 23.08.2015, 11:29
- 9,315
КНДР падвоіла артылерыйскія сілы на мяжы паміж дзвюма краінамі. Свае базы пакінулі 50 паўночнакарэйскіх падводных лодак.
Аб актыўнасці паўночнакарэйскіх вайскоўцаў сіл насуперак перамовам паміж Сеўлам і Пхеньянам, што праводзяцца ў дэмілітарызаванай зоне, паведамляе агенцтва Yonhap са спасылкай на прадстаўнікоў вайсковай ўстановы Паўднёвай Карэі. Паводле звестак Сеула, 50 падводных лодак КНДР (што складае 70% паўночнакарэйскага падводнага флоту) пакінулі свае базы, і цяпер іх месцазнаходжанне не вядомае, піша РБК.
У дэмілітарызаванай зоне на мяжы КНДР і Паўднёвай Карэі 23 жніўня а 15:00 паводле мясцовага часу (09:00 паводле Менску) аднавіліся перамовы ва ўрэгуляванні крызісу. Сустрэча пачалася ўвечары 22 жніўня і працягвалася ўсю ноч, аднак канчатковага пагаднення бакі пакуль не дасягнулі. Як паведаміў паўднёвакарэйскі бок, перамовы пачаліся паводле ініцыятывы ўладаў КНДР.
21 жніўня лідар КНДР Кім Чэн Ын прывёў у поўную баявую гатоўнасць войскі на мяжы з Паўднёвай Карэяй. Кіраўнік Паўночнай Карэі склікаў экстраннае пасяджэнне Цэнтральнага вайсковага камітэта з мэтай падрыхтаваць прыфрантавыя вайсковыя падраздзяленні да правядзення вайсковых аперацый. Напярэдадні ў раёне дэмілітарызаванай зоны КНДР адкрыла артылерыйскі агонь па Паўднёвай Карэі.
Нагодай для самога сур'ёзнага за апошнія некалькі гадоў абвастрэння сталі буйнамаштабныя вайсковыя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі ў якасці адказу на нядаўні інцыдэнт з падрывам траіх салдат Сеула на мінах, якія былі ўстаноўленыя КНДР на дэмілітарызаваную зоне. Аднак у Пхеньяне іх назвалі "ледзь не аб'явай вайны". Пасля рэзкага абвастрэння сітуацыі абодва бакі загадалі прывесці войскі ў поўную баявую гатоўнасць.