6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Васьковіч: Удзел у выбарах - глупства

4
Яўген Васьковіч: Удзел у выбарах - глупства

Былы палітвязень даведаўся аб сваім вызваленні ў самы астатні момант.

Чатыры гады таму Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў за падпал будынка бабруйскага КДБ. «Белсат» пагутарыў з былым палітвязням пра жыццё ў турме і планах на будучыню.

Па гарачых слядах

- Тая бутэлька з кактэйлем Молатава нікому не зрабіла ні лепш, ні горш, нічога не змяніла, нікому нічога не давяла, нікога ні да чаго не падштурхнула. Пацярпелі толькі Вы і Вашыя сябры. Вы неяк пераасэнсавалі той ўчынак?

- Я зразумеў, што ёсць іншыя спосабы дасягнення мэтаў, якія не прывядуць да такіх наступстваў ў тым плане, што, сапраўды, выніку няма, а толькі нашкодзіў сабе.

- Які ў Вас настрой цяпер?

- Спачатку, была эйфарыя, цяпер стала спакайней і эмоцыі ўлягліся. На вакзале была эмацыйная сустрэча. Родныя мяне там чакалі, і сябры, і наша бабруйская дэмакратычная супольнасць. Потым прыехаў да маці ў вёску, дзе ўжо больш спакойна.

- Што Вы ўчора рабілі, калі даведаліся аб вызваленні?

- Я ўчора працаваў на прамзоне, прыйшоў а чацвёртай, і дзесьці а пятай увечары прыйшлі за мной два афіцэры, і забралі. Куды - незразумела. У самы астатні момант сказалі, што вызваляюць. Адвезлі на вакзал, афіцэр набыў білет, пасля чаго пасадзілі ў аўтобус.

- Вы сказалі, што працавалі. Колькі зараблялі?

- Працуючы пяць дзён на тыдзень, прыкладна, з 8:30 да 17 я атрымліваў 18-19 тысяч рублёў за месяц. Плюс да гэтага давалі квіткі на тавары. Хоць грошы на тавары ў мяне заўсёды былі. А 18-19 тысяч гэта з улікам камунальных аплат. У нас там на стэндзе вісела раздрукоўка з расцэнкамі на камунальныя паслугі на аднаго зняволенага.

- Што было самым цяжкім падчас зняволення?

- Напэўна, пераасэнсаванне, пераацэнка каштоўнасцяў. Вельмі моцна мяняўся характар.

- У інтэрнэце раз-пораз пісалі, што Вы перыядычна траплялі ў карцэр. За што?

- Напрыклад, за форму адзення - выходзіў у футболцы, а не ў хэбэшнай куртцы. Карцэр - гэта камера на адно чалавека, ёсць драўляны ложак, які ўдзень прычэпліваюць, на ноч раскладваюць, драўляны пол, унітаз, рукамыйніца, крэсла, адныя кратаваныя дзверы, адныя суцэльныя. Узімку, дарэчы, ацяплялі нармальна некаторыя распавядалі, што ў іншых калоніях можна было нават апячыся аб батарэі.

- Як Вы думаеце, чаму выпусцілі ўсіх палітвязняў?

- У мяне толькі адна версія - будучыя выбары. Можа жаданне атрымаць ад кагосьці нейкія бонусы за вызваленне палітвязняў, ці нешта звязанае з гэтым - я ў эканоміцы не вельмі разбіраюся.

- У 2011 годзе Вы казалі, што «сістэма дзейнічае як гестапа». На Вашую думку нешта змянілася?

- У плане татальнага кантролю, высочвання, пошуку, які ні на секунду не спыняецца нічога не змянілася. У плане формы, вядома, гэта адрозніваецца - цяпер не тыя часы, калі можна беспакарана пазбавіць кагосьці жыцця або здароўя, усё гэта цяпер робіцца на псіхалагічным узроўні. Параўнаць сістэму з гестапа цяпер не магу.

- Вашая партыя, БХД, нікога не падтрымлівае на выбарах, сваіх прэтэндэнтаў не вылучала, але выказала падтрымку Статкевічу. Вы згодныя з такой лініяй?

- На гэты момант удзел у выбарах - глупства. Цяпер няма таго чалавека, які рэальна б склаў канкурэнцыю ў плане пазнавальнасці, а тыя, хто можа канкураваць - не могуць удзельнічаць у выбарах. Статкевіч быў у месцах пазбаўлення волі і цяпер, выйшаўшы на волю, ён ужо не зможа паўдзельнічаць у выбарах.

- Што будзеце рабіць далей?

- Я планую працягнуць працу ў «Бабруйскім кур'еры», магчыма паступлю ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. А так - буду абавязкова працягваць і журналісцкую, і палітычную дзейнасць.

- Як думаеце, у Вашай газеце вас чакаюць?

- Учора рэдактар газеты сказаў, што ён мяне нават не звальняў. Пасля гэтых слоў я зразумеў, што мяне там сапраўды будуць чакаць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках