6 траўня 2024, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: 19 снежня 2010 года краіна была фактычна захопленая

47
Мікалай Статкевіч: 19 снежня 2010 года краіна была фактычна захопленая
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ:
ФОТА: БЕЛАПАН

У адпаведнасці з артыкулам 357 Крымінальнага кодэкса ў краіне адбылося неканстытуцыйнае ўтрыманне ўлады, мяркуе палітык.

Пра гэта былы палітвязень, кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які выйшаў на свабоду пасля амаль пяці гадоў зняволення, заявіў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце naviny.by. Падаем стэнаграму ягоных слоў на відэа:

- Што адбылося 19 снежня 2010 года? Чалавек і ягоныя памагатыя рэальна захапілі ўладу ў краіне, калі казаць тэрмінамі Крымінальнага кодэксу - гэта артыкул 357. Гэты чалавек незаконна падоўжыў свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Фактычна, можна нават казаць, што краіна захопленая. Дзясяткі тысяч людзей (колькасць якіх у паведамленнях СМІ, у тым ліку недзяржаўных, змяншалася з гадамі) выйшлі пратэставаць супраць гэтага. Але на той момант, адзнака 80 тысяч была блізкая да рэальнасці, бо натоўп заняў усю прастору паміж дзвюма плошчамі - Кастрычніцкай і Незалежнасці.

Безумоўна, гэта людзі, якія незаконна ўтрымліваюць уладу, на мой погляд. Яны напусцілі свае ўзброеныя структуры на гэтых людзей. Людзі змагаліся за свабоду, яны заплацілі сваю плату за свабоду, яны пацярпелі за свабоду. Я ўдзячны ім, бо яны здзейснілі ўчынак, якога нельга саромецца - ім трэба ганарыцца. Вельмі шкада, што я не змог зберагчы гэтых людзей ад таго, што было, але ўсялякая свабода мае кошт. Мы сваю плату заплацілі 19 снежня, некаторыя плацілі і плацяць дагэтуль - я маю на ўвазе і тых, хто вымушаны быў пакінуць Беларусь, тых, хто страціў працу.

Але падораную свабоду не захаваеш. Людзі змагаліся за яе і будуць змагацца далей. Таму што прага свабоды - гэта асаблівасць пэўнага адсотка людзей, яна нікуды не знікне, - сказаў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках