3 траўня 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі: Трэба прааналізаваць палітыку санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі

6
Кіраўнік МЗС Латвіі: Трэба прааналізаваць палітыку санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі
ЭДГАРС РЫНКЕВІЧС
ФОТА: DELFI

Эдгарс Рынкевічс выказаў задавальненне з нагоды вызвалення палітвязняў у Беларусі.

Пра гэта кіраўнік МЗС Латвіі заявіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам краіны Раймандам Веёнісам. Эдгарс Рынкевічс мяркуе, што трэба сур'ёзна разгледзець ранейшую палітыку санкцый ЕЗ у дачыненні да ўладаў Беларусі, піша rus.DELFI.lv.

Каментуючы пастанову Аляксандра Лукашэнкі памілаваць шасцярых палітвязняў, міністр выказаў задавальненне ў сувязі з тым, што падчас старшынства Латвіі ў Савеце ЕЗ дыпламатычнымі метадамі атрымалася дамагчыся садзейнічанню «дыялогу» паміж Брусэлем і Менскам.

«Мы шмат працавалі і з ЕЗ, і з Беларуссю, і мяркую, што нам пара сур'ёзна прааналізаваць палітыку санкцый», - адзначыў міністр.

Нагадаем, нягледзячы на вызваленне шасцярых палітвязняў, рэпрэсіі супраць апазіцыі, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне не спыняюцца. Так, некалькі дзён назад стала вядома аб распачынанні крымінальнай справы за палітычныя графіці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках