19 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд

Мікалай Аўтуховіч патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Суд у Гародні разгледзіць заяву былога палітвязня аб незаконнасці прэвентыўнага нагляду.

Пасяджэнне адбудзецца 27 жніўня. Пра гэта ваўкавыскі прадпрымальнік, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавёў сайту charter97.org.

«Заўтра пад 09:30 еду ў Гародню, у абласны суд, з нагоды майго абскарджання прысуду аб працягу прэвентыўнага нагляду. Я проста не даю ім «нахабнічаць», а яны спрабуюць «задушыць» мяне судамі, каб я не паспяваў нічым іншым займацца. Хаджу ўжо ў суд як на працу.

Я паўгода пражыў у такім рэжыме, нават звык ужо. Адзінае, што напружвае - гэта што будзяць з позвамі двойчы на ноч. У турме і то было неяк больш гуманнага. Там нельга кантралёру сярод ночы шумна адкрыць акенца, каб не абудзіць арыштанта. А тут мяне будзяць двойчы на ноч, хоць а шэсць я павінен быць на працы.

Калі яны думаюць, што я нешта парушаю - хай зловяць мяне на гэтым. А не могуць злавіць - навошта лезці ў маё жыллё і перашкаджаць спаць мне і маёй сям'і? Няхай бранзалет мне які-небудзь вешаюць, калі хочуць ведаць, дзе я, але не перашкаджаюць мне спаць.

А з нагоды прэвентыўнага нагляду: калі пакінуць пастанову аб працягу ў дзеянні - будзем і далей падымаць шум з гэтай нагоды», - сказаў Мікалай Аўтуховіч.

Нагадаем, што 6 жніўня Ваўкавыскі раённы суд падоўжыў прэвентыўны нагляд над былым палітвязням яшчэ на паўгода. Пры гэтым пастанова суда была прынятая ў адсутнасць самога Мікалая Аўтуховіча, які з вечара 5 жніўня знаходзіўся ў шпіталі з гіпертанічным крызам. Позва на судовае паседжанне на раніцу 6 жніўня была ўручаная яму ўночы ў шпіталі.

Адвакат былога палітвязня Павел Сапелка ўважае пастанову Ваўкавыскага суду за незаконную - як прынятую з парушэннем працэсуальных нормаў і права на абарону. Мікалай Аўтуховіч пасля яго вынясення падаў прыватную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на незаконнасць пастановы ваўкавыскага суддзі.

Упершыню Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны яшчэ ў кастрычніку 2005 года пасля таго, як стаў актыўна змагацца за свой бізнэс (у прадпрымальніка была фірма таксі) і праводзіць доўгія галадоўкі пратэсту. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, прадпрымальніка асудзілі на тры з паловай гады.

Мікалай Аўтуховіч стаў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ у 2008 годзе.

Аднак пасля вызвалення Мікалай Аўтуховіч працягнуў змагацца за правы прадпрымальнікаў і паказваць на карупцыйныя злачынствы уладаў. Гэта і стала прычынай паўторнага арышту 8 лютага 2009 года і жорсткага прысуду.

Яму выставілі сфальсіфікаваныя абвінавачванні ў «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

6 траўня 2010 года Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь паводле частцы 3 артыкула 295 КК і, нягледзячы на справу, якая цалкам раскідалася ў судзе праз адсутнасць довадаў, прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. За кратамi ён правёш увесь тэрмін.

Пасля вызвалення Мікалай Аўтуховіч надалей знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам міліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках