Фотафакт: Менскі блогер упрыгожыў сваё аўто «Пагоняй»
17- 27.08.2015, 10:49
- 22,414
Брэнд-мэнэджар холдынгу «Атлант-М», блогер Ілля Прохараў прыляпіў «Пагоню» на дах свайго Mini Cooper'а.
«Я вельмі люблю наш беларускі герб «Пагоня», і вельмі люблю наш бел-чырвона-белы сцяг. Дагэтуль у мяне ёсць некалькі дакументаў з «Пагоняй»: атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы і працоўная кніжка. На маім першым пашпарце незалежнай Рэспублікі Беларусь годна красаваўся менавіта вершнік на кані. І гэта было па-чартоўску прыгожа!» - піша Ілля Прохараў на сваім сайце.