4 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Прыйдзем да таго, што аднаразова давядзецца на 30% дэвальваваць валюту

163
Лукашэнка: Прыйдзем да таго, што аднаразова давядзецца на 30% дэвальваваць валюту

Дыктатар просіць беларусаў «не бегаць па абменніках».

Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка падчас наведвання і гутаркі з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае бавоўнавае аб'яднанне», паведамляе БелТА.

«Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты ў дачыненні да іншых валют. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнем яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы нечаму (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што аднаразова давядзецца на 30% дэвальваваць валюту», - сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што з гэтай прычыны ў краіне пільнуюцца гнуткага курсу.

«Тое, што зрабілі цяпер Казахстан і Расія, мы гэта зрабілі раней, каб не спаліць золатавалютныя рэзэрвы. Балазе, трошкі золата даражэе, у нас яго, напэўна, тон пад 30, - адзначыў Лукашэнка. - Таму мы пільнуемся гнуткага курсу, каб прайсці гэтую цяжкую часіну».

Разам з тым Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяперашняй сітуацыі нельга стрымліваць кошты. «Мы пазіралі на кошты, - сказаў ён. - Калі пачнем трымаць, сыдуць тавары з рынку». «Так. Ёсць нейкая зменлівасць, рух, - адзначыў Лукашэнка. - Я вам клянуся, што мы нічога не робім, каб стрымліваць альбо ўзмацняць ці аслабляць нацыянальную валюту. Будзе больш валюты - будзе ніжэйшы курс, будзе высокі попыт, валюты не будзе - вы ведаеце, што будзе».

Дыктатар таксама просіць беларусаў не бегаць па абменніках.

«Не бегайце вы па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы», - адзначыў ён. «Шчыра кажу, калі раней мяне проста трэсла, калі я бачыў змены курсаў валют, сёння мяне больш хвалюе іншае - утрымацца б, не дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне», - сказаў беларускі правадыр.

Нагадаем, дэвальвацыя беларускага рубля за год дасягнула 70%.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках