15 траўня 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзякуючы БАТЭ беларусы ўбачаць Мэсі

19
Дзякуючы БАТЭ беларусы ўбачаць Мэсі

БАТЭ апынуўся ў адной групе з «Барселонай», «Баером» і «Ромай».

Барысаўскі БАТЭ, будучы сеяным з чацвёртага кошыка, даведаўся пра сваіх спаборнікаў па групавым этапе Лігі чэмпіёнаў-2015/16, паведамляе «Прессбол».

Ліга чэмпіёнаў-2015/16

Група А: ПСЖ, Рэал Мадрыд, Шахцёр Данецк, Мальме.

Група В: ПСВ, Манчэстэр Юнайтэд, ЦСКА, Вольфсбург.

Група С: Бенфіка, Атлетыка, Галатасарай, Астана.

Група D: Ювентус, Манчэстэр Сіці, Севілья, Барусія Менхенгладбах.

Група Е: Барселона, Баер, Рома, БАТЭ.

Група F: Баерн, Арсенал, Алімпіякас, Дынама Заграб.

Група G: Чэлсі, Порту, Дынама Кіеў, Макабі Тэль-Авіў.

Група Н: Зеніт, Валенсія, Ліён, Гент.

На гэты момант Беларусь размяшчаецца на 22-м месцы ў еўракубкавым рэйтынгу краін і мае двух прадстаўнікоў (БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў і менскае «Дынама» ў Лізе Еўропы), якія працягваюць барацьбу на міжнароднай арэне.

Для таго, каб атрымаць два месцы ў Лізе чэмпіёнаў, Беларусь павінна падняцца на 15-ю пазіцыю ў рэйтынгу, ад якой яе аддзяляюць 6,633 бала.

Найбліжэйшая нашая мэта - 17-е месца, ад якога беларусаў аддзяляюць 4,3 балы. Яно дазволіць аднаму беларускаму клубу стартаваць у Лізе Еўропы з 3-га кваліфікацыйнага раўнда, яшчэ аднаму - з 2-га, яшчэ аднаму - з 1-га. Цяпер жа два беларускія клубы стартуюць з 1-га кваліфікацыйнага раўнда, і адзін - з 2-га.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках