29 красавiка 2024, панядзелак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі міністрам хочуць забараніць казаць пра «крохкае дно» эканомікі

11
У Расеі міністрам хочуць забараніць казаць пра «крохкае дно» эканомікі

Расейскіх міністраў хочуць абмежаваць у негатыўных выказваннях з нагоды эканамічнай сітуацыі ў краіне.

З такой ініцыятывай выступіў чалец Грамадскай палаты Расеі Дзмітрый Сазонаў, пішуць "Известия".

На ягоную думку, каментары "слуг народа" з негатыўнымі прагнозамі моцна адбіваюцца на сацыяльным самаадчуванні расейцаў. Сазонаў ужо накіраваў зварот да ўраду, у якім заклікае міністраў унікаць негатыўных фраз пра эканоміку Расеі накшталт "крохкага дна".

"Міністр - гэта ўсё ж такі асоба, якая валодае вычарпальнай інфармацыяй аб стане расейскай эканомікі. І ўжываць такія выказванні, як “крохкае дно", на мой погляд, не зусім карэктна. Я спадзяваўся, што ўрадавыя чыноўнікі, якія адказваюць за эканамічны блок, будуць тлумачыць насельніцтву, што няма дырэктыўнай прывязкі эканомікі краіны да кошту нафты", - сказаў Сазонаў.

Ён дадаў, што калі сітуацыя тычыцца курсу рубля, лепш аргументаваць заявы або "зусім не выказваць уласнага меркавання".

"Псіхалагічны чыннік грае тут вялікую ролю: і валютныя, і фондавыя рынкі залежаць не толькі ад тэхнічнага аналізу, але і ад навінавага. Калі насельніцтва чуе каментары з негатыўнымі прагнозамі, яно, натуральна, можа рэфлекторна адрэагаваць. Людзі спрабуюць захаваць свой ашчадак, канвертуючы яго ў валюту, што яшчэ больш падганяе інфляцыю", - дадаў прадстаўнік Грамадскай палаты.

Нагадаем, раней міністр эканомікі Расеі прызнаўся, што эканоміка краіны ўжо на "дне".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках