29 красавiка 2024, панядзелак, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дах дома ў Кітаі ўпаў ракетны рухавік

У горадзе Анькан, размешчаным у правінцыі Шэньсі ў цэнтры Кітая, адбыўся загадкавы інцыдэнт.

Дах аднаго з дамоў прабіла дэталь ракеты. Са шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў ад падзення вялізнага кавалка лятальнага апарата, піша NEWSru.com.

Абломак упаў на дом у чацвер, п 10:40 раніцы (05:40 паводле менскага часу). Адзін з жыхароў пачуў моцны грукат, ад якога заляскацелі шыбы. Высветлілася, што частка ракеты прабіла дзірку ў даху аднаго з дамоў. Фотарэпартаж з месца падзей апублікаваў партал qq.com.

На фота відаць, што праз абломак ракеты, што ўпаў, трэснула сцяна дома. Акрамя таго, у засыпаным тынкоўкай пакоі пераламаная мэбля.

Паводле звестак мясцовай паліцыі, на дах дома упаў ракетны рухавік, адзначае China.org.cn. Пры гэтым вядома, што ў чацвер а 10:31 мясцовага часу з касмадрома Таюань у суседняй правінцыі Шаньсі быў запушчаны ў космас спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі Yaogan-27. Ён быў выведзены на арбіту ракетай Long March-4C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках