25 красавiка 2024, Чацвер, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Новыя выбары - жаданне большасці беларусаў

14
Андрэй Саннікаў: Новыя выбары - жаданне большасці беларусаў
АНДРЭЙ САННІКАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Сёння ў Менску была створаная платформа для аб'яднання ўсіх здаровых дэмакратычных сіл у Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў.

«Еўрапейская Беларусь» падтрымлівае тыя ідэі, якія прагучалі сёння на прэс-канферэнцыі апазіцыі. Больш за тое, адзін з каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» вінен быў у ёй удзельнічаць, але праз тэхнічныя прычыны не змог гэтага зрабіць.

Мы раней ужо агучвалі сваю пазіцыю, якая супадае з тым, што было сказана на прэс-канферэнцыі. Гэта непрызнанне «выбараў», байкот гэтага фарсу і патрабаванне новых выбараў пад міжнародным кантролем.

Я хачу асабліва падзякаваць Мікалую Статкевічу за праяўленую ініцыятыву і мужнасць у адстойванні сваіх прынцыпаў. Ён стварыў сёння добрую платформу для аб'яднання ўсіх здаровых сілаў у Беларусі для таго, каб пераадолець найглыбейшы крызіс.

Патрабаванне новых выбараў, якое сёння прагучала, цалкам магчымае, паколькі сёння гэта з'яўляецца пераважным жаданнем усяго беларускага народа.

У гэтай сувязі хацелася б звярнуцца да нашых сяброў у Еўропе з заклікам па-новаму ацаніць сітуацыю ў Беларусі, прыслухацца да меркавання лідараў апазіцыі, якія прайшлі праз жорсткія рэпрэсіі і турмы, і выпрацаваць сумесны план дэмакратычных змен у Рэспубліцы Беларусь», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках