26 красавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская журналістка пра беларускага добраахвотніка: Ён вельмі верыў у Бога

27
Украінская журналістка пра беларускага добраахвотніка: Ён вельмі верыў у Бога

Беларус, які ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, памёр сёння ўначы ў выніку множных раненняў.

Пра гэта ўкраінская журналістка Натася Нагорна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук". Падаем тэкст паведамлення цалкам:

- Сёння ўначы памёр Сябар Тарас. Яшчэ ўчора мы думалі, як сабраць яму грошай на лячэнне. Не паспелі. Я не ведала яго асабіста. Але гэта і ўсё роўна.

Тактычная група "Беларусь" першая штурмавая рота ДУК ПС.

10 жніўня. Бой пад Старагнатаўкай.

Чацвёрты загінулы правасек з бою, "у якім правасеков не было".

Мноства раненняў, але акрамя ўсяго іншага яму адарвала руку.

А ён граў на гітары. Патрон замест медыятара і песні на беларускай.

Пабрацімы кажуць, што ён вельмі верыў у Бога. І маліўся, калі міна разарвалася.

Паглядзіце на ягоны пацёрты новы запавет на фота.

Сігма ў крыві.

Шаўроны і паракорд - цяпер у нас у музеі.

Удзень глядзелі відэа: адзін Тарас вешае бел-чырвона-белы сцяг.

У памяць аб загінулых украінскіх добраахвотніках. Люты. Пяскі.

Я не ведаю, хто скажа "я - Беларусь" ці вывесіць сцяг, ці проста зразумее, што адбылося, але хай гэтаму хлопцу будзе добра побач з Богам, у якога ён так верыў.

Вічна пам'ять. Слава героям. Жыве Беларусь.

'

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках