26 красавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабзон прапанаваў прыпыніць дыпстасункі Расеі і ЗША

54
Кабзон прапанаваў прыпыніць дыпстасункі Расеі і ЗША
ІОСІФ КАБЗОН
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Дэпутат Дзярждумы і народны артыст СССР Іосіф Кабзон прапанаваў прыпыніць дыпламатычныя стасункі з Вашынгтонам.

Палітык дадаў, што з Расеяй жартаваць нельга. Такім чынам ён пракаментаваў сітуацыю з выдачай візы спікерцы Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, паведамляе «Расейская служба новостей».

«Яны (ЗША) не пусцілі Мацвіенку. Мала таго што яна старшыня Савфеда, яна яшчэ і жанчына. Выкарысталі нейкія дурныя санкцыі», - сказаў Іосіф Кабзон. Ён адзначыў, што ў выпадку калі дыпламатычныя стасункі будуць прыпыненыя, неабходны мінімум кантактаў паміж дзвюма краінамі могуць падтрымліваць консульскія групы.

27 жніўня спікерка верхняй палаты назвала санкцыі Вашынгтона ў дачыненні да расейскіх парламентарыяў «дзікасцю і сярэднявеччам».

Мацвіенка, якая ўваходзіць у чорны спіс Вашынгтона, павінна была разам з расейскай дэлегацыяй адправіцца ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў сесіі Міжпарламенцкага звяза, якая адбудзецца з 31 жніўня па 2 верасня. Аднак амерыканскія ўлады выдалі палітыку візу на тры дні (з 29 па 31 жніўня), якая не дазваляе з'язджаць далей чым на 25 кіламетраў ад цэнтра Манхэтэна, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ААН. У выніку Мацвіенка адмовілася ад паездкі.

Сам Кабзон, які таксама знаходзіцца ў санкцыйных спісе Захаду, 28 жніўня паведаміў, што атрымаў візу, неабходную, каб паехаць на лячэнне ў Еўразвяз. Са слоў артыста, гэты дакумент быў выдадзены яму дзякуючы дапамозе прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках