5 траўня 2024, Нядзеля, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінбудархітэктуры: Нашы тавары дарагія, без імпарту не абысціся

10
Мінбудархітэктуры: Нашы тавары дарагія, без імпарту не абысціся

Ёсць аб'ектыўныя прычыны, чаму беларускія тавары дарагія.

Пра гэта заявіў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сідараў. Перш за ўсё, з ягоных слоў, будаўнічыя матэрыялы энэргаёмістыя. Так, у сабекошце цэменту або вапны больш 50-60% складае энэргетычны складнік, піша «Телеграф».

Па-другое, на беларускіх прадпрыемствах спецыялісты, якія аказваюць транспартныя і рамонтныя паслугі, паслугі аховы, знаходзяцца ў штаце, тады як у канкурэнтаў, як правіла, яны працуюць на аўтсорсінгу. У сувязі з гэтым, сказаў намеснік міністра, беларускія будаўнічыя прадпрыемствы будуць пераходзіць на аўтсорсінг.

Адзначыўшы годную якасць беларускіх будаўнічых матэрыялаў, Аляксандр Сідараў таксама прызнаў, што без імпарту не заўсёды можна абыйсціся, бо не ўсе матэрыялы вырабляюцца ў Беларусі, а рэгуляваць выкарыстанне айчынных матэрыялаў можна толькі пры бюджэтным будаўніцтве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках