5 траўня 2024, Нядзеля, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на футбольны матч Украіна - Беларусь каштуюць $5

4
Квіткі на футбольны матч Украіна - Беларусь каштуюць $5
Фота: Getty Images

Адкрыты продаж квіткоў на гасцявым сектары на гульню кваліфікацыі Еўра 2016 Украіна - Беларусь.

Іх можна набыць у Менску ў Доме футбола за наяўны разлік. Сектар В26. Кошт: 100 грыўняў (намінал) альбо 5 даляраў. Аплата прымаецца толькі ў адной з названых валют, піша «Трыбуна».

Набыць квіткі можна з 9 да 18 гадзін у буднія дні. Пры куплі ў абедзенны (з 13 да 14) час абавязкова папярэдне патэлефанаваць на паказаны ніжэй тэлефонны нумар.

Тэрмін продажаў: да 2-га верасня ўключна. Кантактны тэлефон 37529 700 70 38.

Нагадаем, што матч кваліфікацыі Еўра 2016 Украіна - Беларусь адбудзецца 5 верасня ў Львове на «Арэне-Львоў» і пачнецца а 19:00 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках