5 траўня 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцкі фондавы рынак абрынуўся на пачатку таргоў

Грэцкі фондавы рынак абрынуўся на пачатку таргоў

Грэцкі фондавы рынак аднавіў у панядзелак працу пасля пяці тыдняў перапынку рэзкім падзеннем.

Фондавы індэкс ASE абрынуўся на пачатку таргоў на рэкордныя 23%. Каціроўкі акцый банкаў Piraeus Bank і National Bank of Greece ўпалі на пачатку таргоў на 30%, паведамляе руская служба BBC.

Пакуль біржа будзе працаваць у адмысловым рэжыме - для замежных інвестараў не будзе абмежаванняў у выдаткоўванні сродкаў, а мясцовым гульцам трэба будзе аплачваць угоды наяўнымі або за кошт пераводаў сваіх грошай з замежных банкаў.

Экспэрты чакалі падзення рынку прыкладна на 20% пасля адкрыцця. Як казаў напярэдадні адкрыцця галоўны трэйдар грэцкай Beta Securities Такіс Заманіс, больш за ўсё пры ім пацерпяць акцыі банкаў. «Шанцы таго, што ў панядзелак хоць бы адна папера пакажа рост, нулявыя», - сказаў Заманіс.

20 ліпеня пасля трохтыднёвага перапынку ў Грэцыі пачалі працу банкі. Таксама ў канцы месяца краіна пачала выплату сваёй запазычанасці МВФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках