5 траўня 2024, Нядзеля, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўдні і ўсходзе Беларусі гараць лясы і тарфянікі

1

У Магілёўскай і Берасцейскай абласцях ў мінулыя выходныя зафіксаваныя пажары ў лясах, на лугах і тарфяніках.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на звесткі МНС Беларусі.

З 06.00 2 жніўня 2 да 06.00 3 жніўня ліквідавана пяць лясных пажараў на агульнай плошчы 5,45 га, два тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,18 га і чатыры пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 0,61 га». Так, у нядзелю паступіла паведамленне аб выяўленні ляснога пажару на агульнай плошчы 45 га каля вёскі Вярхі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

«Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 13 адзінак тэхнікі і 137 чалавек. Прыцягнутыя тры гелікоптэры МНС - два МІ-8 і МІ-26. Па стане на 08.00 3 жніўня плошча пажару складае 40 га», - адзначылі ў МНС.

Акрамя таго, 2 жніўня паступіла паведамленне аб выяўленні ляснога пажару на агульнай плошчы 0,8 га каля пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

«Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 8 адзінак тэхнікі і 48 чалавек. На 08.00 3 жніўня плошча пажару складае 0,3 га», - праінфармавалі ў міністэрстве.

Паведамленне аб выяўленні пажару травы і кустоў на агульнай плошчы 5 га на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці паступіла 2 жніўня а 21.00. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, для ліквідацыі ўзгарання задзейнічаны 3 адзінкі тэхнікі і 25 чалавек з лясніцтва. Па стане на раніцу панядзелка плошча пажару не зменшылася.

У адпаведнасці з прагнозамі сіноптыкаў, на гэтым тыдні чакаецца ўзмацненне гарачага надвор'я.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках