5 траўня 2024, Нядзеля, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Небажэнка: Лёс Беларусі ў Крамлі практычна развязаны

8
Віктар Небажэнка: Лёс Беларусі ў Крамлі практычна развязаны
Віктар Небажэнка

Украіна не адзіная мэта Пуціна: пагроза ўварвання навісла над многімі суседзямі Расеі.

Пра гэта карэспандэнту інтэрнэт-выдання «Хроніка» распавёў украінскі палітолаг Віктар Небажэнка.

«На жаль, Украіна не адзіная пляцоўка для канфлікту Захаду і Расеі, такая ж пляцоўка фармуецца ў Сярэдняй Азіі, у зоне Карабаха, а таксама ў зоне маленькіх прыбалтыйскіх рэспублік, якія з'яўляюцца вялікай спакусай для Пуціна. Як вядома, стратэгічны геній Пуціна ўладкаваны паводле прынцыпа марадзёра, усё, што маленькае ці слабое, на гэта ён нападае», - мяркуе Віктар Небажэнка.

Палітолаг падкрэслівае, што Пуцін напаў на Украіну ў хвіліну гістарычнай слабасці і цяпер ён глядзіць з прыгарадаў Санкт-Пецярбурга на краіны Балтыі.

«Пуціну здаецца, што гэта лёгкая здабыча. Вось на што хацеў намякнуць наш Прэзідэнт, што ні адна Украіна можа стаць аб'ектам агрэсіі. Мы ўжо не гаворым пра лёс Беларусі, які практычна развязаны ў кабінетах Крамля, у Парашэнкі былі падставы для таго, каб казаць, што Расея можа пачаць уварванне і ў іншыя краіны. Гэта, перш за ўсё, можа быць Беларусь або спроба ўварвання ў краіны Балтыі», - рэзюмуе экспэрт.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Фінляндыя, краіны Балтыі і Чарнаморскага рэгіёну могуць стаць аб'ектамі наступнай вайсковай атакі з боку Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках