5 траўня 2024, Нядзеля, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр «падскочыў» амаль на 100 рублёў, еўра - на 186

8
Даляр «падскочыў» амаль на 100 рублёў, еўра - на 186
ФОТА: REUTERS

Праз абвал расейскага рубля рэзка патаннела і беларуская валюта.

На валютных таргах БВФБ у панядзелак 3 жніўня курс даляра вырас на 97 рублёў або 0,64% да 15 345 рублёў.

Курс еўра вырас на 186 рублёў або 1,12% да 16 864 рублёў, піша АФН.

Курс расейскага рубля абрынуўся на 6,52 рублі або 2,58% да 245,86 рубля.

Нагадаем, расейскі рубель сёння паставіў чарговы антырэкорд. Даляр на адкрыцці таргоў на «Маскоўскай біржы» перавысіў 62 рублі, еўра - 69 рублёў. Такім чынам, курсы валют абнавілі максімумы, дасягнутыя ў сакавіку гэтага года. Гэта звязана са зніжэннем коштаў нафты.

Раней паведамлялася, што сусветныя кошты нафты зніжаюцца на фоне асцярог інвестараў з нагоды рэзкага росту нафтаздабычы ў Іране пасля зняцця санкцый.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках