5 траўня 2024, Нядзеля, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Пармезан - новы вораг

1
Аркадзь Бабчанка: Пармезан - новы вораг

Расейская тэлепрапаганда па-ранейшаму навязвае шырокім масам вобраз вонкавага ворага.

Аднак цяпер у расейцаў выклікаюць нянавісць не да «ўкраінскіх фашыстаў», а да імпартных прадуктаў харчавання. Такое меркаванне выказаў расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук»

«Давайце я вам усё раскажу пра пармезан і чаму яго абавязкова трэба спальваць, - піша ён. - Гэта вам задума везці на мяжу перасоўныя крэматорыі, каб паліць у іх пармезан і вяндліну, здаецца дзікай немагчымай, ідыёцкай, а з пункту гледжання ўлады гэта нават не тое што лагічна - у яе проста іншага выйсця няма.

Расея - гэта краіна, якая існуе толькі паводле адной ідэалагемы - вакол ворагі. Давайце для прыкладу возьмем найноўшую гісторыю. Такім чынам, за час кіравання Пуціна ворагамі ў нас былі:

чачэнцы, якія хацелі аддзяліцца, потым трансрэгіянальныя вахабіты, якія ўзрывалі дамы, потым яшчэ шырэй - сусветны тэрарызм, потым наогул усе «асобы каўказскай нацыянальнасці» агулам. Потым эстонцы, якія зносілі помнікі і праводзілі парады. Потым таджыкі-кіргізы-ўзбекі і астатнія... дворнікі, увогуле. Потым наогул мігранты, якім мы будавалі фільтрацыйныя лагеры - памятаеце, мы ж яшчэ зусім нядаўна будавалі канцлагеры ў Гальянаве для няшчасных в'етнамцаў, якіх дэпартавалі аж цэлых восемсот чалавек? Потым грузінскія «фашысты» і Міхаіл Саакашвілі асобным радком. Потым грузіны наогул - памятаеце, мы ж зусім нядаўна ў школах перапісвалі нацыянальнасці дзяцей, а адзін лідар апазіцыі прапаноўваў дэпартаваць усіх грузінаў? Потым педафілы, потым нарвежскія педафілы, потым геі, потым піндосы, потым піндосы-ўсынаўляльнікі, потым Псакі, потым нацыянал-здраднікі і іншыя лібералы, потым трошкі габрэі і часткова атэісты-навукоўцы-ведзьмакі, потым украінскія «фашысты».

Аднак, перамагчы Украіну, са слоў Аркадзя Бабчанкі, не ўдалося і спатрэбіўся новы вораг.

«Расея заўсёды развівалася паводле вельмі простай схемы - «трубка калейдаскопа», - піша ён. - Пстрыкаць колцам, і ў полі зроку ў цябе ўжо новая карцінка. На якой намаляваная новая рэальнасць. Хоць глядзіш ты ўвесь час, здавалася б, у адно і тое ж вочка. На адзін і той жа экран.

У нас заўсёды ёсць вораг, з якім мы змагаемся, і самае галоўнае ў гэтай барацьбе - своечасова пстрыкаць колцам, своечасова мяняць ворага пратухлага, да якога ўжо пачалося прывыканне, на новага, свежага.

Вораг «украінскі фашызм» на гэты момант трошкі пратух і патрэбнага эфекту ўжо не мае, праблемы, якія былі, не толькі засталіся, але і памнажаюцца, на парадку дня ў нас санкцыі і Міжнародны трыбунал, а значыць - што? Хто ў нас новы вораг? Якое ў нас ёсць матэрыяльнае ўвасабленне трыбунала, якое можна пакратаць і з якім мы будзем змагацца? Правільна - пармезан! Так што пармезан - гэта не сыр. Пармезан - гэта новы вораг Расейскай Федэрацыі».

Журналіст называе два шляхі для ўладаў РФ:

«Улада альбо гоніць на мяжу перасоўныя крэматорыі і на поўным сур'ёзе спальвае ў іх пармезан пад тэлекамеры ў жывым эфіры, пажадана папярэдне патаптаўшы яго нагамі, альбо трон пад ёй проста разбураецца.

Так, вядома, гэта самы ідыёцкі і самы дурны з усіх ворагаў, якія ў нас былі, і ілюструе ён толькі ступень паранойі і маразму ўлады, якая ўчапілася ў жаху за трон - але іншых пакуль няма.

Бо калі ён не будзе спальваць пармезан фурамі, тут жа ломка пачнецца. Як пасля адключэння вышак на населеным востраве. Ну як так можна - проста адпраўляць машыны назад. Адпусціць ворага? Ды вы што.

Так што барацьба з сасіскамі будзе самая сапраўдная. Рэальная. Бязлітасна знішчаць, не аддаўшы ні пядзі зямлі расейскай. Ды і справа, увогуле, не ў пармезане. Зразумела, што вораг гэты часовы. Нядоўгі. Пакуль новага, больш падыходнага не знойдуць. Справа як раз у тым, каго яны знойдуць новага і каго ў сваіх легалізаваных цяпер крэматорыях будуць спальваць пасля».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках