5 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыйныя прадукты ў Расеі прапануюць скарміць жывёлам

19
Санкцыйныя прадукты ў Расеі прапануюць скарміць жывёлам

Памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка выказаў меркаванне, што санкцыйныя прадукты, якія падлягаюць знішчэнню, не абавязкова толькі спальваць.

Пра гэта чыноўнік заявіў у інтэрв'ю «Русской службе новостей».

«Неабавязкова ладзіць адмысловы крэматорый. Тавары знішчацца будуць рознымі спосабамі ў залежнасці ад рэгіёна, дзе якія магчымасці ёсць. Для мяса, малочнай прадукцыі - максімальнае выкарыстанне утыльзаводаў, гэта значыць там, дзе ўсё гэта можна выкарыстоўваць як сыравіну для вырабу бялковай мукі, якая пойдзе на корм жывёлам. Калі будзем апрацоўваць на утыльзаводах, то мы нават атрымаем прыбытак», - заявіў Аляксей Аляксеенка.

Садавіну і гародніну, мяркуе памочнік кіраўніка ведамства, лепш знішчаць з дапамогай бульдозераў, паведамляе BBC.

У Рассельгаснаглядзе мяркуюць, што ў першую партыю трэба будзе знішчыць некалькі тысяч тон прадуктаў. Раней у ведамстве заяўлялі, што адпраўляць прадукцыю ў дзіцячыя дамы або для дапамогі на ўсход Украіны немэтазгодна, бо «невядома, кім выпрацаваная гэтая прадукцыя, якія рызыкі яна ў сабе нясе».

У мінулую пятніцу ўрад Расеі зацвердзіў працэдуру знішчэння незаконна ўвезеных у краіну прадуктаў. Пазбаўляцца ад санкцыйных прадуктаў загадана «неадкладна» ў прысутнасці не менш за два незацікаўленых асоб. Акрамя таго, дакумент абавязвае запісваць працэдуру на відэа і фота з указаннем даты і часу.

Санкцыйныя прадукты пачнуць знішчаць з 6 жніўня.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках