27 красавiка 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выслала швэдскага дыпламата

3
Расея выслала швэдскага дыпламата

Высокапастаўлены супрацоўнік пасольства Швэцыі ў Маскве абвешчаны персонай нон грата.

Пра гэта паведаміў расейскай службе BBC афіцыйны прадстаўнік швэдскага МЗС Ёхан Тэгель.

Імя і пасада высланага дыпламата не называюцца.

"Як мы разумеем, Расея ўважае гэты крок адказам на тое, што супрацоўніка расейскай амбасады ў Стакгольме надоечы папрасілі пакінуць Швэцыю. Гэтыя захады былі зробленыя ў сувязі з тым, што, як выявілася, гэтая асоба вяла дзейнасць, не спалучальную з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных стасунках", - паведаміў прадстаўнік МЗС Швэцыі.

Раней швэдскія спецслужбы заяўлялі, што не менш за траціну расейскіх дыпламатаў у Швэцыі з'яўляюцца афіцэрамі выведкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках