26 красавiка 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз бомбу часоў Другой сусветнай у Нямеччыне эвакуююць 10 тысяч чалавек

1
Праз бомбу часоў Другой сусветнай у Нямеччыне эвакуююць 10 тысяч чалавек
Фота: Reuters

Блізу 10 тысяч жыхароў нямецкага горада Кобленц вымушаныя пакінуць свае дамы праз выяўленне бомбы часоў Другой сусветнай вайны.

Пра гэта ТАСС паведамілі ў адміністрацыі горада.

Вага бомбы складае блізу 1 тоны, яна была выяўленая падчас будаўнічых работ у чацвер. Калі эвакуацыя будзе завершаная, сапёры паспрабуюць выдаліць узрывальнік.

Усяго на Нямеччыну падчас Другой сусветнай вайны было скінута больш за 2 млн бомбаў, больш за 20% з якіх не разарваліся. Раз у некалькі месяцаў, часам часцей, гэтыя набоі выяўляюць працоўныя пры пракладцы дарог або закладцы падмуркаў новых будынкаў. Як правіла, ніякай пагрозы для жыцця людзей такія знаходкі не ўяўляюць - сапёры абясшкоджваюць іх цягам некалькіх гадзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках