26 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшныя пажары ў Бураціі: змагацца з агнём можа толькі авіяцыя

21
Страшныя пажары ў Бураціі: змагацца з агнём можа толькі авіяцыя

Пажаранебяспечная абстаноўка ў Сібірскай федэральнай акрузе Расеі па-ранейшаму застаецца вельмі складанай.

Асноўны аб'ём узгаранняў прыпадае на Бурацію, дзе гарыць 113000 гектараў тайгі. Гэта цяжкадаступныя горныя раёны, куды немагчыма дабрацца на аўтамашынах і перакінуць тэхніку і людзей наземнымі спосабамі. Дымам з падпаленай тайгі зацягнутыя вялікія тэрыторыі рэспублікі, пах гару ўжо некалькі дзён стаіць над сталіцай рэгіёну - Улан-Удэ, паведамляе тэлеканал "Расея 24".

Тушыць пажары можна толькі пры дапамозе авіяцыі, але вылеты ў некаторыя раёны абцяжараныя праз дым. Тым не менш, Раслесгаз прыняў пастанову аб павелічэнні групоўкі лясных пажарных за кошт парашутыстаў-дэсантнікаў. Атрад са ста чалавек прыбудзе з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Такім чынам, сілы ўстановы, якія ажыццяўляюць барацьбу з ляснымі пажарамі, складуць 1087 чалавек.

Яшчэ адно відэа, на якім бачныя маштабы пажараў, публікуе тэлеканал «Дождь».

Пажаранебяспечны сезон у Бураціі пачаўся 1 красавіка, а з сярэдзіны чэрвеня ў рэгіёне дзейнічае рэжым НС.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках