Навукоўцы высветлілі, што сіеста карысная для здароўя
2- 30.08.2015, 13:05
- 18,898
Экспэрты пацвердзілі, што звычка нядоўга спаць пасля абеду, якая была, напрыклад, у брытанскіх прэм'ераў Маргарэт Тэтчэр і Уінстана Чэрчыля, карысная для здароўя.
Навукоўцы ў Грэцыі вывучылі здароўе блізу 400 чалавек з падвышаным ціскам. У тых, хто пасля абеду засынаў на 30-40 хвілін, паказанне ціску паніжалася на 4%, паведамляе расейская служба BBC.
Са слоў даследнікаў, пасляабедзенны сон можа на 10% панізіць рызыку інфаркту.