26 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі свабодны тэатр пачаў 11-ы сэзон нелегальнасці

Новы тэатральны год акторы пачалі адноўленым сёлета спектаклем «Псіхоз 4:48» паводле Сары Кейн.

Пастаноўка пачалася з архіўных кадраў прэм'ернага паказу таго самага «Псіхозу», калі СТ яшчэ не існавала. Дзякуючы відэа, актрыса Свабоднага тэатра Яна Русакевіч змагла сустрэцца са сваім тварам з мінуўшчыны - з актрысай Купалаўскага тэатра Янай Русакевіч, якая маладзейшая на 10 гадоў, перадае тэлеканал «Белсат».

П'еса «Псіхоз» апавядае гісторыю чалавека, які не хоча паміраць, але і жыць больш не можа. Аўтар - Сара Кейн - апісала жахлівы цяжар існавання ў сваім перадсмяротным тэксце, граніца якога была а 4:48 раніцы.

«Псіхоз» можна ўбачыць на сцэнах сусветных тэатраў, але ў Беларусі яго пасыл адчуваеш вастрэй за ўсё: каб трапіць на спектакль, трэба знайсці інфармацыю ў інтэрнэце, запісацца праз тэлефон і прыйсці на пазначаны адрас, адкуль цябе забяруць і адвядуць у маленькую цёмную залу, адасобленую ад сцэны вельмі ўмоўна - тонкай белай лініяй, кавалкам ліпкай стужкі. Тут мастацтва і жыццё - без мінкультаўскай пракладкі і вартаўніц з хімічнай завіўкай.

У мінулым, юбілейным сэзоне Свабодны тэатр прывучыў менскую публіку да шчыльных, штотыднёвых выступаў. Кіраўнікі трупы праз Skype паабяцалі шмат сюрпрызаў у новым сэзоне. А тым, каму будзе мала, параілі рабіць брытанскія візы - месцам дыслакацыі Свабоднага тэатра цяпер з'яўляецца Лондан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках