9 траўня 2024, Чацвер, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі Беларусі, Расеі і Сербіі адпрацоўваюць «падаўленне Майдана»

8
Дэсантнікі Беларусі, Расеі і Сербіі адпрацоўваюць «падаўленне Майдана»
Фото: bymedia.net

Супольныя вучэнні дэсантных сіл і спецназа Беларусі, Расеі і Сербіі пачнуцца 2 верасня ў Краснадарскім краі.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіў камандуючы ПДВ РФ Уладзімір Шаманаў.

«Мэта вучэнняў - падрыхтоўка і прымяненне супольнай групоўкі ў спецыяльнай аперацыі для выяўлення і знішчэння цэнтра падрыхтоўкі незаконных узброеных фармаванняў», - паведаміў Шаманаў.

Паводле сцэнару вучэнняў, «антыўрадавыя элементы» і рэгулярныя ўзброеныя фармаванні праціўніка спрабуюць шляхам правакацый і тэрактаў максімальна дэстабілізаваць абстаноўку ва ўмоўнай дзяржаве. Зыходзячы з гэтага, камандаванне аб'яднанай групоўкі прыняло пастанову на правядзенне супольнай антытэрарыстычнай аперацыі для знішчэння незаконных узброеных фармаванняў і аднаўлення правапарадку».

Са слоў Шаманава, на першым этапе вучэнняў будзе шырока прымяняцца несмяротная зброя (якая менавіта, ён не ўдакладніў) - падчас «спецаперацыі для прадухілення беспарадкаў і нагнятання абстаноўкі паводле сцэнару «Майдан».

Вучэнні, якія праводзяцца ў такім фармаце ўпершыню, пройдуць з 2 да 5 верасня на палігоне Раеўскім у раёне горада Наварасейска. З расейскага боку ў іх возьме ўдзел узмоцнены батальён 7-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой (горнай) дывізіі, ад Сербіі - асобная дэсантная рота, ад Беларусі - дзве роты сіл спецыяльных аперацый.

Усяго, як патлумачыў Шаманаў, будуць задзейнічаныя больш за 700 вайскоўцаў, 20 самалётаў і верталётаў, 100 адзінак тэхнікі, у тым ліку беларускай. Агульнае кіраўніцтва вучэннямі будзе весці сам Шаманаў, непасрэднае - камандзір 7-й дывізіі палкоўнік Раман Брэус.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках