Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў цэнтры Менска калону таксістаў
10- 31.08.2015, 16:07
- 35,170
Інспектар спыніў калону з 20 аўтамабіляў, якая рухалася па праспекце Пераможцаў.
Учора служба таксі «Пятніца» здымала ў Менску відэаролік. Яго змест у кампаніі да пары да часу наважылі пакінуць у сакрэце. Для здымак сабралі блізу 20 аўтамабіляў, якія зладзілі невялікі аўтапрабег. На праспекце Пераможцаў аўтамабілі спыніла ДАІ. Як выявілася, каб высветліць, што адбываецца.
«Аўтамабілі спыніў інспектар. Ён высветліў, што адбываецца, і папрасіў кіроўцаў рухацца ў адным шэрагу, каб не перашкаджаць руху іншых аўто. Да гэтага таксі рухаліся па праспекце ў трох палосах. Акрамя таго, кіроўцаў папрасілі зняць сцяжкі з машын, бо яны выступалі на большую адлегласць ад габарытаў аўто, чым гэта дапускаецца ПДР», - растлумачылі onliner.by ў ДАІ.
У «Пятніцы» пацвердзілі, што гутарка з інспектарам ДАІ прайшла мірна і без наступстваў. «Сцяжкі знялі, усе патрабаванні выканалі. Відэа да таго моманту ўжо было знятае», - распавялі ў кампаніі.