26 красавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскаму журналісту заблакавалі тэлефон

2
Берасцейскаму журналісту заблакавалі тэлефон
АЛЕСЬ ЛЯЎЧУК

На тэлефон, якім карыстаецца яго сямігадовая дачка, прыйшло паведамленне ад кампаніі МТС, з якога вынікае, што нумар заблакаваны на пастанову суда.

Журналіст Алесь Ляўчук растлумачыў, што ў пачатку ліпеня атрымаў ліст з аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Берасця з патрабаваннем выплаціць штраф сумаю 3 780 000 рублёў. На гэтую суму яго пакараў суд першай інстанцыі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пры гэтым у лісце не быў указаны тэрмін, цягам якога трэба заплаціць штраф, піша сайт ПЦ «Вясна».

«Я патэлефанаваў судовай выканаўцы Анастасіі Максімук і папярэдзіў, што зраблю гэта да канца ліпеня, з чым яна пагадзілася», - распавёў Алесь Ляўчук і дадаў, што штраф быў выплачаны 22 ліпеня, а копію квітанцыі аб аплаце ён даслаў электроннай поштай.

Аднак 30 ліпеня на тэлефон 7-гадовай дачкі Аляксандра Леўчука (нумар зарэгістраваны на бацьку) прыйшло паведамленне пра тое, што ён заблакаваны паводле пастановы суда.

«Я зноў патэлефанаваў судовай выканаўцы, якая заявіла, што гэта яна звярталася ў кампанію МТС, каб тэлефон быў заблакаваны, але цяпер ніякіх прэтэнзій няма, і тэлефон будзе разблакаваны. Але гэта адбылося толькі на чацвёрты дзень, таму што ўвесь час у аддзеле прымусовага выканання Маскоўскага раёна Берасця мяне накіроўвалі ў кампанію МТС, а адтуль - разбірацца з судовымі выканаўцамі», - кажа Алесь Ляўчук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках