27 красавiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рахунках «Дэльта Банка» назапашана блізу $50 мільёнаў

3
На рахунках «Дэльта Банка» назапашана блізу $50 мільёнаў

Гэтыя сродкі будуць накіраваныя ў Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб.

На рахунках беларускага «Дэльта Банка» на сёння назапашана блізу 50 млн даляраў у эквіваленце, паведаміў 4 жніўня на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрый Лапко, паведамляе БелаПАН.

З ягоных слоў, у выпадку прыняцця судом пастановы аб ліквідацыі «Дэльта Банка» гэтыя сродкі ў пазачарговым парадку будуць накіраваныя назад у Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб. Нацбанк чакае, што агенцтва адновіць затрачаныя на выплаты для ўкладчыкаў грошы цягам найбліжэйшага года.

Як растлумачыў намеснік кіраўніка Нацбанка, крыніцы - гэта тыя, што засталіся актывы «Дэльта Банка», па якіх прымаюцца меры па вяртанню для задавальнення патрабаванняў крэдытораў.

Паводле звестак Нацбанка, на сёння на заявы ўкладчыкаў, пададзеных у Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў, Банк «Масква-Менск» выплаціў 754,8 млрд рублёў, або 99,3% абавязанняў ад сумы ў беларускіх рублях, 53,2 млн даляраў ЗША (99,7%) і 8,9 млн еўра (98,6%). Агулам выканана 99,6% ад сумы абавязанняў.

«З бюджэту нічога не выплачана, гэта грошы гарантыйнага фонду. Яны туды патрапілі ў выглядзе адлічэнняў камерцыйных банкаў, гэта значыць гэта тыя рызыкі, якія матэрыялізаваліся і пакрываюцца за кошт банкаўскай сістэмы», - удакладніў кіраўнік Нацбанка Павел Калавур.

У сакавіку 2015 Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ЗАТ «Дэльта Банк» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Пастанова прымалася паводле вынікаў разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ «Дэльта Банк», у сувязі з невыкананнем ім асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама стварэннем фінансавага становішча, якое пацягнула невыкананне банкам сваіх абавязанняў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.

18 траўня Вярхоўны суд распачаў справу аб банкруцтве беларускага «Дэльта Банка». У банку абслугоўвалася некалькі тысяч юрыдычных асоб, у тым ліку буйныя кампаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках